Не пакідайце мовы
Роднай беларускай мове было прысвечана свята кнігі “Не пакідайце мовы нашай беларускай…” якое прайшло ў бібліятэцы імя М.Горкага. Гасцямі і ўдзельнікамі былі вучні 6“А” класа ДУА “Сярэдняя школа №9 г.Оршы”. Падарожжа па неабсяжнай Краіне Мовазнавіі, уладаркай якого з’яўляецца Мова, пачалося з прэзентацыі вершаў вядомых беларускіх пісьменнікаў пра мову: А.Пысіна, П.Панчанкі, М.Пазнякова, С.Грахоўскага.


Каб вызначыць сапраўдных мовазнаўцаў роднай мовы для вучняў былі праведзены: літаратурныя конкурсы “Слоўнікавая скарбонка”– растлумачыць сэнс дадзеных выразаў, “Перакладчыкі”, моўны паядынак “Сказаў як звязаў”, падчас якога удзельнікі паказалі свае веды па вуснай народнай творчасці. Вялікую цікавасць вызвала інтэлектуальная віктарына “Знаўцы мовы”, гульня-спаборніцтва “Падумай і адкажы”. Для ўдзельнікаў свята дэманстравалася кніжная выстава-панарама “Сэрцам роднага слова краніся”.

Лепшыя мовазнаўцы беларускай мовы Сасноўская Кацярына і Новікава Варвара былі ўзнагароджаны памятнымі сувенірамі.
Бібліятэкар Т.Іванова