Дзень роднай мовы
21 лютага ўвесь свет адзначаў Міжнародны дзень роднай мовы. Напярэдадні свята, бібліятэкар Высокаўскай сельскай бібліятэкі Харанека І.Я. і настаўнік Трусаў І.В. правялі для навучэнцаў групы падоўжанага дня ўрок-гутарку “Я ведаю родную мову”.

Школьнікі не толькі даведаліся пра гісторыю ўзнікнення гэтага свята, але і з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсах: “Нашы любімыя словы” і “Адгадай загадку”. Скончылася мерапрыемства знаёмствам з новымі дзічячымі кнігамі на беларускай мове.
Бібліятэкар Высокаўскай сельскай бібліятэкі Купрэева М.М.