Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Незгасальнае святло таленту

На літаратурна-паэтычную гасцёўню “Непрыручаная птушка беларускай паэзіі”, прысвечаную 70-годдзю вядомай беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц, у бібліятэку імя У.Корбана былі запрошаны ўдзельнікі клуба “Вдохновение”.

Niezhasalnaje sviatlo

Я.Янішчыц здзіўляла багаццем душы, арганічнасцю таленту, смеласцю вобразаў. Яе паэзія пачалася з любові да роднай вескі Рудка на Піншчыне, дзе яна нарадзілася. Паэтка спазнала радасць ствараць вершы на роднай мове, яе паэзія мае народна-песенную аснову.

У студэнцкую пару Яўгенія Янішчыц шмат пісала і актыўна выступала ў беларускім друку. За год да заканчэння універсітэта, у 1970 годзе, яна выдала першую кніжку “Снежныя грамніцы”, якая адразу ж трапіла ў зону павышанай увагі тагачаснай крытыкі. Паэтычны дэбют маладой аўтаркі ўсхвалілі Н.Гілевіч, Д.Бугаёў, Р.Бярозкін, А.Грачанікаў і інш.

Вершы Я.Янішчыц пераведзены на розныя мовы свету, а на словы паэткі кампазітары Р.Давыдаў, Ю.Семяняка, М.Юрко напісалі песні. На літаратурным небасхіле ўжо дзесяцігоддзі гарыць зорка Яўгеніі Янішчыц і святло гэтай зоркі не гасне. А гэта значыць, што яна будзе свяціць датуль, пакуль людзі будуць мець духоўную патрэбу ў сустрэчы з таленавітай паэзіяй, сапраўдным мастацтвам.

 

Інна Дзярабіна 

 

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен