У пошуках папараць-кветкі
Колькі цудоўных абрадавых святаў захаваў у сваёй гісторыі беларускі народ! І адным з самых яскравых, вясёлых і загадкава-таямнічых з’яўляецца летняе свята Купалле, старажытнае свята сонца, лета і росквіту прыроды.
У Запольскай бібліятэцы стала добрай традыцыяй святкаваць Купалле разам з дзеткамі-чытачамі бібліятэкі. 6 ліпеня бібліятэкар Крышкевіч І. У. і загадчыца сельскім клубам Полазава Н. С. сустракалі гасцей і ўдзельнікаў літаратурна-фалклорнага свята «У пошуках папараць-кветкі».
На Купалле моладзь абавязкова прымала ўдзел у гульнях і розных спаборніцвах. Нашы хлапчукі паказалі сваю спрытнасць і меткасць у конкурсах і эстафетных спаборніцтвах. А дзяўчынкам прапанавалі прыняць удзел у традыцыйным купальскім абрадзе — пляценні вянкоў.
Вядучыя павіншавалі ўсіх са святам, нагадалі традыцыі нашых продкаў і запрасілі ўсіх у купальскі карагод. Свята Івана Купала, гэта тая ноч, калі ўсё зло застаецца з другога боку вогнішча. Няхай жа так і будзе ў жыцці кожнага з нас, і сваю папараць-кветку знойдзе кожны, каму трэба цуды. І хай наперадзе чакае толькі шчасце і радасць, а нягоды будуць спалены ў яркім полыме.




Бібліятэкар І. У. Крышкевіч