Правілы карыстання бібліятэкамі дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”
-
Правілы карыстання бібліятэкамі дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” (далей – Правілы) распрацаваны ў адпаведнасці з “Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры”, актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Правілы распаўсюджваюцца на ўсе бібліятэкі, якія ўваходзяць у склад дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.
-
У гэтых правілах выкарыстоўваюцца тэрміны ў значэннях, вызначаных “Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры”.
-
Правілы рэгламентуюць узаемаадносіны карыстальнікаў і бібліятэк, уваходзячых у склад дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”, у працэсе бібліятэчнага, інфармацыйнага, даведачна-бібліяграфічнага і сацыякультурнага абслугоўвання.
-
Парадак карыстання бібліятэкамі, іх фондамі, пералік асноўных паслуг і ўмовы іх прадастаўлення ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Уставам дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”, гэмымі Правіламі.
-
Права на карыстанне бібліятэкамі дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” мае любая фізічная асоба незалежна ад пола, узросту, нацыянальнасці, адукацыі, сацыяльнага становішча, палітычных і рэлігійных перакананняў і прафісійнай прыналежнасці, а таксама любая юрыдычная асоба незалежна ад формы ўласнасці і ведамаснай падпарадкаванасці.
-
Карыстальнікі бібліятэкі, якая ўваходзіць у склад дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” ў адпаведнасці з індывідуальнымі патрэбамі і інтарэсамі маюць права на свабоднае і бясплатнае атрыманне асноўных паслуг бібліятэкі, акрамя платных (дадатковых) паслуг.
-
Непаўналетнія асобы маюць права на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне ў дзіцячых бібліятэках дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”, а таксама ў бібліятэках дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”, якія не маюць у зоне абслугоўвання дзіцячых бібліятэк.
-
Асобы з аслабленым зрокам і асобы, якія страцілі зрок, маюць права на бібліятэчнае, інфармацынае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне і атрыманне дакументаў на спецыяльных носьбітах інфармацыі ў спецыялізаванай гарадской бібліятэцы №12 дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”, ў сектары агучанай літаратуры Цэнтральнай бібліятэкі імя А.С.Пушкіна, а таксама ў іншых бібліятэках дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.
-
Асобы, якіе не могуць наведваць бібліятэку па месцу жыхарства з прычыны пажылога ўзросту, абмежаваных фізічных магчымасцей, маюць права на нестацыянарныя формы абслугоўвання з улікам прадугледжанага на гэтыя мэты дадатковага фінансавання з фондаў адпаведных бюджэтаў і праграм.
-
Доступ да інфармацыйных рэсурсаў можа быць абмежаваны на аснове заканадаўства Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з дакументамі, якія рэгламентуюць дзейнасць бібліятэк дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.
-
Карыстальнікі бібліятэк дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” маюць права:
11.1. наведваць бібліятэкі дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” ў адпаведнасці з рэжымам іх работы;
11.2. бясплатна атрымліваць поўную інфармацыю аб складзе фондаў і інфармацыйных рэсурсаў бібліятэк праз сістэму каталогаў, картатэк, баз даных і іншыя формы бібліятэчнага інфармавання;
11.3. бясплатна атрымліваць кансультацыйную дапамогу ў пошуке крыніц інфармацыі;
11.4. атрымліваць у часовае карыстанне дакументы з фондаў бібліятэк для работы ў чытальных залах або на абаняментах да 30 дзён;
11.5. падаўжаць тэрмін карыстання дакументам пры ўмове яго прад’яўлення ў захаванасці і адсутнасці запытаў з боку іншых карыстальнікаў на дадзены дакумент тэрмінам на 10 дзён;
11.6. атрымліваць доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў у адпаведнасці з “Правіламі карыстання бібліятэкамі дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”;
11.7. атрымліваць дакументы або іх копіі па міжбібліятэчным абаняменце, у тым ліку з выкарыстаннем сістэмы электроннай дастаўкі дакументаў, на ўмовах бібліятэк-фондатрымальнакаў;
11.8. удзельнічаць у сацыякультурных мерапрыемствах, якія праводзяцца бібліятэкамі дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” для карыстальнікаў;
11.9. выкарыстоўваць у зонах абслугоўвання чытачоў тэхнічныя прылады, за выключэннем пералічаных у падпунктах 13.6 і 13.7 пункта 13 гэтых Правілаў, на аўтаномным сілкаванні без гукавых сігналаў;
11.10. карыстацца мабільнымі тэлефонамі па-за зонамі абслугоўвання чытачоў;
11.11. звяртацца да прадстаўнікоў адміністрацыі бібліятэкі дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” з прапановамі, заўвагамі, скаргамі па ўсім пытанням, якія датычацца абслугоўвання, набыцця і арганізацыі інфармацыйных рэсурсаў і паслуг;
11.12. карыстацца іншымі відамі паслуг, у тым ліку платнымі, пералік якіх вызначаны і зацверджаны дырэктарам дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
11.13. найбольш каштоўныя і рэдкія дакументы выдаюцца тэрмінам на 10 дзён, іх наступнае падаўжэнне – платнае.
- Карыстальнікі бібліятэк дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” абавязаны:
12.1 выконваць правілы “Карыстання бібліятэкамі дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” і прытрымлівацца рэжыму работы бібліятэк;
12.2. беражліва адносіцца да бібліятэчных фондаў. Пры атрыманні дакументаў з якімі-небудзь дэфектамі карыстальнік павінен паведаміть аб гэтым бібліятэкару;
12.3. вяртаць дакументы ў вызначаны бібліятэкамі тэрмін;
12.4. беражліва адносіцца да маёмасці бібліятэк і абсталявання;
12.5. праходзіць перарэгістрацыю чытачоў у тэрмін і ў адпаведнасці з парадкам, усталяваным бібліятэкай. Карыстальнікі, якія не прайшлі перарэгістрацыю, бібліятэкай не абслугоўваюцца;
12.6. захоўваць грамадскі парадак і чысціню ў памяшканнях бібліятэк, паважаць правы іншых карыстальнікаў;
12.7. мець прывабны знешні выгляд;
12.8. у надзвычайных сітуацыях (пажар, аварыя, пагроза тэрарыстычнага акта і іншых) выконваць патрабаванні супрацоўнікаў бібліятэкі, органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.
- Карыстальнікам бібліятэк дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” забараняецца:
13.1. наведваць бібліятэку ў стане алкагольнага, таксічнага, наркатычнага ап’янення;
13.2. уваходзіць у будынак бібліятэкі з жывёламі, за выключэннем карыстальнікаў – асоб з аслабленым зрокам і асоб, якія страцілі зрок, – у саправаджэнні сабакі-павадыра;
13.3. уносіць у бібліятэку любыя друкаваныя выданні, дакументы на электронных і іншых носьбітах, рэжучыя, колючыя прадметы, калі іншае не прадугледжана правіламі карыстання бібліятэкай;
13.4. выносіць дакументы з памяшкання бібліятэкі без запісу ў формах уліку, якія прыняты бібліятэкай;
13.5. уносіць і выкарыстоўваць розныя капіравальныя прылады (сканеры, аўдыё-, фота-і відэаапаратуру), калі іншае не прадугледжана “Правіламі карыстання бібліятэкамі дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”;
13.6. выкарыстоўваць мабільны тэлефон у зонах абслугоўвання чытачоў, а таксама з мэтай відэаздымкі і фатаграфавання дакументаў з фондаў бібліятэкі;
13.7. перадаваць білет чытача іншым асобам або карыстацца білетам іншай асобы.
14. Для рэгістрацыі ў якасці карыстальніка бібліятэкай грамадзянін павінен прад’явіць дакумент, які пацвярджае асобу. Паведаміць неабходныя звесткі для афармлення рэгістрацыйных форм, вызначаных (зацвержаных) бібліятэкай, азнаёміцца з гэтымі Правіламі і пацвердзіць згоду на іх выкананне асабістым подпісам.
15.Рэгістрацыйныя формы (фармуляр чытача) афармляюцца ў ручным або аўтаматызаваным рэжыме супрацоўнікам бібліятэкі ў прысутнасці карыстальніка.
16.Рэгістрацыйныя формы (білет чытача) у бібліятэках, якія працуюць у аўтаматызываным (або часткова аўтаматызаваным) рэжыме, выдаецца на платнай аснове ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і прайс-лістом бібліятэкі. У выпадку яго страты выдаецца новы білет чытача на агульных падставах.
17. Рэгістрацыя непаўналетніх ва ўзросце да чатырнаццаці гадоў у якасці карыстальнікаў бібліятэкі дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” выконваецца ў прысутнасці бацькоў, законных прадстаўнікоў па прад’яўленні апошнімі дакумента, які сведчыць асобу.
18. Рэгістрацыя непаўналетніх ва ўзросце ад чатырнаццаці да васемнаццаці гадоў у якасці карыстальнікаў бібліятэкі дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” выконваецца з пісьмовай згоды законных прадстаўнікоў.
19. Рэгістрацыя калектыўных карыстальнікаў (юрыдычных асоб) ажыццяўляецца ў адпаведнасці з “Правіламі карыстання бібліятэкамі Дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” на падставе дагавора, які вызначае парадак прадастаўлення інфармацыйна-бібліятэчных паслуг.
20. У выпадку страты, пашкоджання дакументаў з фондаў бібліятэкі Дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” карыстальнікі кампенсуюць ці замяняюць іх ідэнтычнымі, раўнацэннымі, у тым ліку ў выглядзе копій. Пры адсутнасці магчымасці замены дакументаў адміністрацыя бібліятэкі можа патрабаваць кампенсацыі прычыненых страт у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
21. Карыстальнікі бібліятэкі, якія нанеслі шкоду маёмасці бібліятэкі Дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” (камп’ютэры, аргтэхніка, мэбля, электраабсталяванне і іншая маёмасць), кампенсуюць нанесеную шкоду ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
22. Карыстальнікам бібліятэкі, якія парушылі тэрміны вяртання дакументаў з фондаў бібліятэкі Дзяржаўнай установы культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”, наступная выдача дакументаў спыняецца да поўнага ўзаемаразліку па запазычаннасці.