Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Краязнаўчы праект "Адкрывай свой родны край"

У 2021 годзе ўся Аршаншчына адзначыла 85-годдзе з дня нараджэння знакамітага земляка Янкі Сіпакова – таленавітага пісьменніка, паэта, празаіка, перакладчыка, публіцыста, крытыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі (нарадзіўся 15 студзеня 1936 года ў весцы Зубрэвічы Аршанскага раёна Віцебскай вобласці).

Янка Сіпакоў - аўтар 55 кніг, разнастайных па літаратурнаму жанру. Сярод іх: кнігі нарысаў, аповесцей і апавяданняў, эсэ, кнігі паэзіі, а таксама гумарэскі. Усё сваё жыццё Іван Данілавіч збіраў кнігі. Вялікі кнігалюб падараваў сваю асабістую бібліятэку Цэнтральнай бібліятэцы імя А.С. Пушкіна г. Оршы. Усе падараваныя аршанцам кнігі, знаходзяцца ў унікальнай зале “Чытальная зала “Бібліятэка Янкі Сіпакова”. Бібліятэка пісьменніка тэматычная і жанрава разнастайная. У ёй ёсць грунтоўныя зборы сусветнай паэзіі і прозы, літаратура па гісторыі, філасофіі, эстэтыцы, мастацтву і іншым дысцыплінам, а таксама энцыклапедыі, даведнікі, слоўнікі. На сённяшні дзень фонд бібліятэкі налічвае каля 6 тысяч экзэмпляраў кніг і ўсе яны даступны аршанцам.

З нагоды 85-годдзя з дня нараджэння Я. Сіпакова супрацоўнікі Цэнтральнай бібліятэкі імя А.С. Пушкіна і Зубрэвіцкай сельскай бібліятэкі імя Я. Сіпакова пачалі рэалізацыю краязнаўчага праекта “Адкрывай свой родны край”. У рамках гэтага праекта мы збіраем успаміны пра Янку Сіпакова. Просім усіх, хто быў знаёмы з пісьменнікам і захаваў у сваёй памяці цёплыя ўспаміны, даслаць нам свае відэазапісы на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. або завітаць да нас у бібліятэку. Для ўсіх жадаючых супрацоўнікі Цэнтральнай бібліятэкі імя А.С.  Пушкіна з задавальненнем правядуць экскурсіі па бібліятэцы і “Чытальнай зале “Бібліятэка Янкі Сіпакова”. Запіс па тэлефоне: 56-37-99.

Фотаальбом "Жыццёвы шлях у фотаздымках"  змяшчае фотаздымкі, якія Янка Сіпакоў і яго родныя перадалі Цэнтральнай бібліятэцы імя А.С. Пушіна, здымкія, якія захоўвае пляменніца пісьменніка Т.І. Шачанок, фотаздымкі з архіва Аршанскай ЦБС.

Анлайн-галерэя малюнкаў "Мой родны кут" па творах Я. Сіпакова  створана па выніках конкурса, які быў аб'яўлены да 85-годдзя пісьменніка. На конкурс дасылаліся ілюстрацыі да твораў Я. Сіпакова, а таксама малюнкі родных мясцін Івана Данілавача - вескі Зубрэвічы. Узрост канкурсантаў быў неабмежаваны.

Эсэ па творах Я. Сіпакова. Раздзел змяшчае матэрыялы, дасланыя на электронную пошту Цэнтральнай бібліятэкі імя А.С. Пушкіна. Калі і Вы жадаеце падзяліцца сваімі ўраджаннямі ад твораў Я. Сіпакова  - калі ласка, дасылаце на адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Рэдкія кнігі з "Чытальнай залы "Бібліятэка Янкі Сіпакова". База даных змяшчае 19 унікальных кніг, якія вылі былі выдазены ў перыяд з 1855 па 1939 год, а таксама факсімільнае выданне першай беларускай газеты "Наша ніва".

Бібліяграфічны паказальнік "Святло душы і таленту".