Паэзіі радок чароўны…
21 сакавіка бібліятэкар Запольскай сельскай бібліятэкі запрасіла ўсіх аматараў паэтычнага слова на гадзіну паэзіі “Паэзіі радок чароўны”, прысвечаную Сусветнаму дню паэзіі. На гэтым мерапрыемстве гучалі вершы беларускіх класікаў і сучасных паэтаў, быў праведзены конкурс чытальнікаў “Мой любімы верш” і бліц-віктарына “Вершы - дзецям”.


Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар звярнулася да ўсіх прысутных з наступнымі словамі: “Стварэнне вершаў параўнальна з палетам птушкі. Навучыцца гэтаму немагчыма, а вось навучыцца разумець паэзію пад сілу кожнаму. Любіце паэзію, чытайце вершы, яны зробяць наша жыцце ярчэй, багацей і прыемней”.
Бібліятэкар І.У.Крышкевіч