Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

21 сакавіка - Сусветны дзень паэзіі

0 snova kniga rodilasУ дзіцячай бібліятэцы імя У. С. Караткевіча адзначылі Сусветны дзень паэзіі, запрасіўшы ў госці паэтку, члена літаратурнага аб'яднання "Дняпроўскія галасы", Ірыну Віктараўну Яўланаву.

Ірына Віктараўна пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак  2"В" і 4"Б" ДУА "Сярэдняя школа №21 г.Оршы" са сваёй творчасцю: прачытала  цудоўныя вершы, загадала загадкі.

1 snova kniga rodilasДзеці былі вельмі зацікаўлены і актыўна ўключыліся ў размову пра любоў да беларускай мовы, да роднага краю.

3 snova kniga rodilas

На памяць аб сустрэчы Ірына Віктараўна падарыла бібліятэцы плакат, на якім змешчаны літары беларускага алфавіта з вершамі аўтара і два зборніка вершаў з аўтографамі і пажаданнямі для чытачоў бібліятэкі. На працягу ўсяго мерапрыемства гучала меладычная родная мова.

2 snova kniga rodilas

 Біблятэкар А. Л. Руклінская

 

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен