Вітаю цябе, беларуская кніга!
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята было заснавана Генеральнай канферэнцыяй ЮНЭСКА ў верасні 1999 і адзначаецца з 2000 года. Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі такія перыяды, калі яна ледзь не знікла. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету. З 20 па 25 лютага ў дзіцячай бібліятэцы імя Уладзіміра Караткевіча дзейнічае выстава беларускай кнігі, на якой прадстаўлены лепшыя творы беларускіх пісьменнікаў розных пакаленняў, вершы знакамітых землякоў. Кожны наведвальнік мае магчымасць выбраць цікавую кнігу на роднай мове.
