Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Старонкі слаўнай гісторыі

Zubovo 80let Vitebskoy oblastiШосты школьны дзень правялі ў бібліятэцы вучні старэйшых класаў ДУА “Зубаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа”. Для іх была падрыхтавана інфармацыйная гадзіна “Старонкі слаўнай гісторыі”,  прысвечаная 80-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці і 80-годдзю ўваходжання г.Оршы  і Аршанскага раёна ў склад Віцебскай вобласці. Бібліятэкар зрабіла агляд кніжнай выставы “Красуй і радуй, родная зямля!” На ёй былі прадстаўлены кнігі, фотаальбомы, энцыклапедычныя і даведачныя выданні, якія расказваюць пра гісторыю вобласці, пра слаўныя і гераічныя падзеі, пра гісторыю станаўлення і развіцця края,  а таксама  кнігі, якія знаёмяць са знакамітымі людзьмі Віцебшчыны, з помнікамі гісторыі і архітэктуры.

Асаблівы інтарэс выклікалі краязнаўчыя матэрыялы, прадстаўленыя ў раздзеле “аг. Зубава на карце вобласці”.  Вучні з задавальненнем гарталі старонкі “Летапісу аг. Зубава”, тэматычныя фотаальбомы “Людзі нашай вёскі”, “Бібліятэка і яе чытачы” і іншыя.

Zubovo 80let Vitebskoy oblasti1

Zubovo 80let Vitebskoy oblasti2

Zubovo 80let Vitebskoy oblasti3Усе прынялі ўдзел у міні-апытанні “Мой край – мой гонар”. Кожны ўдзельнік мерапрыемства з гонарам называў славутасці і вядомых асоб, якія нарадзіліся на Віцебшчыне і праславілі родны край. Усе разам прыйшлі да высновы, што нам ёсць чым ганарыцца.

Бібліятэкар Т. Дзегцярова 

 

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен