Кожны паэт родны кут свой кахае…
У бібліятэцы №11 (г. Барань) адбылася творчая сустрэча “Кожны паэт родны кут свой кахае” з аршанскай паэткай Ірынай Віктараўнай Яўланавай. Падчас гэтага мерапрыемства гасцям былі прадстаўлены дзве першыя кнігі “Такая разная женщина” і “Роднае” Ірыны Віктараўны. У зборнікі ўвайшлі больш за 200 вершаў таленавітай паэткі. Гэтыя кнігі – падарунак роднаму гораду і чытачам.

У час сустрэчы Ірына Віктараўна расказала аб сваіх творчых планах, прачытала вершы. У выкананні паэткі прагучалі беларускія народныя песні і прыпеўкі. Напрыканцы яна падаравала свае кнігі бібліятэцы. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні восьмых класаў УА “Сярэдняя школа №15”.

Бібліятэкар А.П.Шпакоўская