Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Паклон ад нас прыміце, песняры!

0 meropriatie kolosУ бібліятэцы імя Я.Коласа адбылася літаратурная кампазіцыя “Паклон ад нас прыміце, песняры!”, прысвечаная 135-годдзю Я.Купалы і Я.Коласа. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 3-4 класаў ДУА “Сярэдняя школа №  13 г. Оршы”. Рабяты з задавальненнем слухалі цікавыя расказы бібліятэкара Міхневіч І.П. і заг. бібліятэкай Бабровай Т.У. аб жыцці і творчасці знакамітых беларускіх песняроў. Вучні актыўна чыталі вершы, разгадвалі загадкі.

Ганаровым госцем літаратурнага свята была вядомая аршанская паэтка Ірына Віктараўна Яўланава, якая прачытала шмат сваіх вершаў і жартаў для дзяцей, а таксама вершы пісьменнікаў-юбіляраў. Ірына Віктараўна выканала некалькі народных песень, і вучні з задавальненнем падпявалі ёй.

5 meropriatie kolos

3 meropriatie kolos

4 meropriatie kolos

На парацягу ўсяго мерапрыемства гучалі песні на вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа: “Спадчына”, “Малітва”, “Мой родны кут” і іншыя.

1 meropriatie kolos

Мерапрыемства прайшло ў вельмі цёплай атмасферы. Вучні і іх настаўнікі выказалі надзею на новыя цікавыя сустрэчы. 

Бібліятэкар Міхневіч І.П.  

 

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен