Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Нясумны вечар у бібліятэцы

Neskuchnyy2016 0116 верасня ў  дзіцячай бібліятэцы імя У.Караткевіча адбылася маштабная штогадовая культурна-адукацыйная праграма «Нясумны вечар у бібліятэцы», прымеркаваная да Дня бібліятэк. 

Дзень бібліятэк  - не толькі прафесійнае свята бібліятэкараў, але гэта і свята ўсіх тых, хто не ўяўляе сваё жыццё без кніг, а гэта азначае, што гэта і  свята ўсіх прыхільнікаў кнігі і чытання, якіх, дарэчы, у гэты вечар у бібліятэцы сабралася вельмі многа.

2016 год аб’яўлены ў нашай краіне Годам культуры, таму “Нясумны вечар у бібліятэцы” ў гэтым годзе быў прысвечаны традыцыйнай беларускай культуры: музыцы, літаратуры, фальклору, гісторыі, традыцыям, абрадам і меў назву “Запрашаем у Беларусь”.

Для сваіх гасцей бібліятэкары Аршанскай ЦБС падрыхтавалі цікавую і насычаную праграму. Кожны пакой дзіцячай бібліятэкі імя У.Караткевіча прымерыў на сябе  новы вобраз, звязаны з гісторыяй і сучаснасцю нашай краіны. Усіх удзельнікаў свята запрашалі ў пакоі: “Беларусь старажытная”, “Беларусь этнічная”, “Баларусь рознакаляровая”, “Беларусь таямнічая”, “Беларусь пісьменная”, “Беларусь культурная” і іншыя.

Neskuchnyy2016 14

Neskuchnyy2016 20

У кожным з іх разргортвалася сваё цікавае і займальнае дзеянне, ладзіліся гульні, конкурсы, віктарыны, майстар-класы.

Neskuchnyy2016 17

Neskuchnyy2016 9

Neskuchnyy2016 11

Навінкай гэтага года таксама стаў квэст, удзельнікам якога патрэбна было сабраць 5 згубленых світкаў і вярнуць іх у бібліятэку. Удзельнікі квэста акрамя яркіх ураджанняў атрымалі салодкія прызы і памятныя сувеніры.

Neskuchnyy2016 19

Вельмі прыемна, што да нас на свята завітала шмат гасцей – творчых калектываў нашага горада і раёна, якія дапамаглі зрабіць “Нясумны вечар у бібліятэцы” па-сапраўднаму вясёлым і святочным. Дзякуючы ім, у дворыку калегіума езуітаў разгарнулася свая праграма. Яна пачалася вясёлым танцам харэаграфічнага калектыву “Non-stop” Палаца культуры г.Барань. Дзеці паказалі вяселы танец пад песню  “Гімн бібліятэк”. Далей адбылося выступленне абразцовага танцавальнага калектыву «Весялушкі» Гарадскога цэнтра культуры. Дэфіле мадэляў у касцюмах з льну  прадставіў калектыў “Вобраз.by” сярэдняй школы №3. Спадабалася гасцям і выступленне ансамбля “Гагарынскія музыкі” Вусценскага дома культуры.

Neskuchnyy2016 1

Neskuchnyy2016 2

Neskuchnyy2016 6

Neskuchnyy2016 8

Новы сучасны напрамак, якім захапляецца сёння беларуская моладзь прадставілі ВМX – веласіпедысты, якія выканалі складаныя і рызыкоўныя трукі на веласіпедах. Хлопцы выступілі пры падтрымцы сеткі магазінаў «ВелаДрайв».

Neskuchnyy2016 15

Наша беларуская зямля мае багатую гісторыю, яна авеяная славай і гонарам перамог. У гераічнае мінулае нашай краіны нам дапамаглі зазірнуць удзельнікі клуба гістарычнай рэканструкцыі “Liberum voldus” Дома культуры г.п.Балбасава.  Яны прадэманстравалі  гасцям цікавую інсцэніроўку, якая ўключала пастаноўку сярэдневяковага танца, рэканструкцыю бою вікінгаў і бою рыцараў.

Neskuchnyy2016 4

Neskuchnyy2016 3

Neskuchnyy2016 5

Такім чынам, усе, хто завітаў у гэты вечар у бібліятэку, далучыліся да самабытнага свята беларускай культуры, атрымалі  яркія ўражанні і незабыўныя эмоцыі.

Асаблівую падзяку адміністрацыя і супрацоўнікі Аршанскай ЦБС выказваюць: дырэктару  ААТ “Аршанскі малочны камбінат” А.П.Зайцу, дырэктару філіяла Аршанскі хлебзавод ААТ “Віцебскхлебпром” Д.М.Венгеру, дырэктару ААТ “Оршасырзавод” А.К.Барысенку за смачную прадукцыю для дэгустацыі.

Больш фота глядзіце ў раздзеле Фотагалерэя

 

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен