Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

4 верасня - Дзень беларускага пісьменства

den pismennostiДзень беларускага пісьменства з'яўляецца нацыянальным святам. Ён праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня.У аснову канцэпцыі Дня беларускага пісьменства пакладзена ідэя прапаганды здабыткаў айчыннай пісьмовай культуры, пераемнасці духоўных традыцый Беларусі. Невыпадкова і тое, што Дзень беларускага пісьменства праводзіцца ў першыя дні новага навучальнага года. Адукацыя, інфармацыя і культура - тры галіны, якія фарміруюць інтэлектуальную эліту нацыі, яе сучаснасць і будучыню. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства.

Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Паспеўшы стаць традыцыйным, свята прайшло па знакамітых цэнтрах беларускай асветы, сярод якіх: Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы.

Сталіцай Дня беларускага пісьменства ў 2016 годзе стаў горад Рагачоў.

marshurut 1

 

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен