Да 120-годдзя Кандрата Крапівы
16 сакавіка ў Год культуры ў гарадской бібліятэцы імя У.Корбана адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае 120-годдзю з дня нараджэння паэта-сатырыка, драматурга, перакладчыка, вучонага-мовазнаўцы, народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.
Дзясяткі баек, сатырычных вершаў, п’ес, якія выйшлі з-пад пяра Кандрата Крапівы, не згубілі сваей актуальнасці праз многія гады пасля напісання. З гэтай нагоды супрацоўнікі бібліятэкі імя У.Корбана І.Б.Дзярабіна і В.В.Рыпінская падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю “Нястомны працаўнік”. Удзельнікамі гэтага мерапрыемства сталі навучэнцы гімназіі №1 і СШ №19. Вельмі цудоўна, што дзеці не проста прыйшлі папрысутнічаць, але і прынялі непасрэдны ўдзел у правядзенні гэтага юбілейнага мерапрыемства. Дэкламацыю баек “Ганарысты парсюк”, “Дыпламаваны баран”, “Дзед і баба” мы пачулі ў выкананні Катунінай Міланы (9 “В”), Панцялеевай Лізы (9 “В”), Жарнасекава Канстанціна (6 “Б”). Вельмі спадабалася ўсім інсцэніроўка ўрыўка з камедыі Крапівы “Хто смяецца апошнім”, якую гледачам прадставілі Чайкін Ігар (9 “Б”), Лузгін Нікіта ( 9 “В”), Катуніна Мілана (9 “В”). Акрамя таго, вучні ў бібліятэцы выпусцілі сценгазету “Кандрат Крапіва” з фотаздымкамі, малюнкамі і вершаванымі цытатамі з твораў пісьменніка.
Музычныя кампазіцыі прагучалі ў выкананні Яфімавай Даяны, Купрыенкі Ангеліны і калектыву дамрыстак з СШ № 19 (Ласьмакова Кацярына, Іванова Аляксандра, Іванова Аліна, Гарнастаева Вольга).
Тое, што дзеці выдатна праявілі сябе падчас правядзення мерапрыемства вялікая заслуга іх педагогаў: настаўніцы беларускай мовы і літаратуры гімназіі №1 Святланы Леанідаўны Давыдзенак, настаўнікаў эстэтычнага цыкла СШ №19 Ліліі Пятроўны Ціханскай, Іны Іванаўны Шкленскай, Діаны Іванаўны Чарнышовай. З вялікай увагай прысутныя прагледзелі ўрывак з дакументальнай стужкі “Кандрат Крапіва”.
Беларусь – цудоўная і непаўторная краіна. Гэта край, які мае добрую славу ва ўсім свеце. На нашай беларускай зямлі есць людзі, якія маюць як быццам не адно жыцце, не адну біяграфію, - жыцце іх упрыгожваюць многія тысячы жыццяў, біяграфій! Дзелячыся з мноствам людзей багаццем сваей душы, чалавек узбагачаецца сілай народа, яго ўдзячнасцю і любоўю. Такім чалавекам – сапраўдным сынам народа – мы называем і Кандрата Крапіву. Спадзяемся, што ўсе ўбачанае і пачутае не пакінула нікога абыякавым і дазволіла яшчэ раз дакрануцца да дзівоснага свету класіка беларускай літаратуры – Кандрата Кандратавіча Крапівы.
Загадчыца бібліятэкай імя У.Корбана І.Б.Дзярабіна