Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Хто смяецца апошнім?

chto smiajecca apošnimБеларуская літаратура багата на таленавітыя творчыя асобы, сярод іх велічна, непаўторна і  яскрава  вылучаецца Кандрат Крапіва. 2 сакавіка ў Цэнтральнай бібліятэке імя А.С. Пушкіна адбылася паэтычная сустрэча “Хто смяецца апошнім…”, прымеркаваная да 130-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы.

Кандрат Кандратавіч Крапіва – знакаміты беларускі паэт, празаік, драматург, вучоны. Яго творчасць - цэлая эпоха ў гісторыі беларускай літаратуры. Сатырык-байкапісец, драматург Кандрат Крапіва ўзбагаціў беларускую літаратуру шматлікімі творамі, разнастайнымі па жанры і тэматыцы, у якіх адлюстраваў жыццё нашай краіны на розных этапах яе развіцця. “Жаба ў каляiне”, “Дыпламаваны баран”, “Ганарысты парсюк”... Хто па школьнай праграме не памятае баек Кандрата Крапівы? Вядомы байкапісец быў шматграннай асобай і пражыў доўгае жыццё, багатае падзеямі.

chto smiajecca apošnim2

IMG e4b14db896a296b338da3adb9dbc0454 V

Бібліятэкары – Валянціна Самонава і Кацярына Лепешава расказалі вучням восьмага класа сярэдняй школы №8 пра жыццё і творчасць пісьменніка. Увазе вучняў была прадстаўлена кніжная выстава “Пісьменнік яркага таленту”, на якой былі змешчаны творы знакамітага беларускага аўтара розных гадоў выдання, а таксама крытычныя  і публітыстычныя артыкулы, эпісталярная спадчына, летапіс жыцця і творчасці.  Таксама удзельнікі мерапрыемства праглядзелі кароткаметражны відэа-фільм пра жыццё і творчасць  Кандрата Крапівы.

chto smiajecca apošnim3

chto smiajecca apošnim4

Музычныя нумары у выкананні настаўнікаў і вучняў “Аршанскай гарадской дзіцячай школы мастацтваў” напоўнілі залу глыбокімі пачуццямі ўрачыстасці і добрага настрою. Хочацца нагадаць - чытайце і перачытвайце  творы Крапівы,   адкрывайце для сябе  цікавае, нязведаннае!

Бібліятэкар ААіІ Кацярына Лепешава

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен