Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Сваю мову паважаю

svaju movu pavažajuЗ 20 па 27 лютага ў  Барздоўскай сельскай бібліятэцы праходзіла чытацкая акцыя “Сваю мову паважаю - кнігі я на ёй чытаю”, падчас якой бібліятэкар з наведвальнікамі стараліся размаўляць толькі на роднай мове.

Кожны наведвальнік мог паўдзельнічаць у разгадванні беларускага філворда, красворда, выказаўшы тым самым сваю любоў і павагу прыгожай і мілагучнай, роднай і старажытнай мове бацькоў. Чытачам, якія вырашылі пашырыць свой слоўнікавы запас, даведацца пра нешта новае і ўспомніць даўно атрыманыя веды па беларускай мове, бібліятэкар прапанавала прыняць удзел у слоўнікавым лабірынце - перакласць словы з рускай мовы на беларускую і наадварот.

svaju movu pavažaju1

svaju movu pavažaju2

svaju movu pavažaju3

   Кожны чалавек пачынаецца з Радзімы, а Радзіма для ўсіх нас – гэта і песня матулі, і казкі, пачутыя ў дзяцінстве, і першыя прачытаныя словы, таму невыпадкова, што паэтычны квілт, які быў праведзены для вучняў старэйшых класаў ДУА “Барздоўская дзіцячы сад - сярэдняя школа Аршанскага раёна” называўся “Рыфмуецца з Радзімай”. У выкананні ўдзельнікаў мерапрыемства прагучалі вершы пра Беларусь Я. Янішчыц, У. Дубоўкі, М. Танка, Я. Купала, У. Караткевіча, П. Панчанкі.

svaju movu pavažaju4

svaju movu pavažaju5

  На працягу тыдня ў бібліятэцы экспаніравалася кніжная выстава-прэзентацыя “Беларуская мова - душа народа”. Кожны наведаннік меў магчымачць пазнаёміцца з навінкамі беларускага друку, узяць дадому кнігі на беларускай мове і атрымаць  асалоду ад чытання на роднай мове.

Бібліятэкар Іванова Т.В.

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен