Знаўцы беларускай мовы
Беларуская культура і беларуская мова - найвялікшае багацце нашай краіны. Мы клапатліва захоўваем сваю мову, літаратуру і мастацтва. Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы - гэта асаблівы дзень для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. У бібліятэцы імя Я. Коласа для вучняў 8 класа ДУА “Сярэдняя школа №11 г.Оршы” прайшла інтэрактыўная гульня “Знаўцы беларускай мовы”.
Для ўвагі наведвальнікаў была прапанавана кніжная выстава твораў беларускіх пісьменнікаў “Родная мова - крыніца натхнення”. Бібліятэкары прапанавалі навучэнцам прыняць удзел у гульні "Знаўцы беларускай мовы", а для гэтага яны павінны былі цягнуць паперкі з рускімі словамі і перакласці іх на беларускую мову. За правільны пераклад вучні атрымлівалі салодкія падарункі.




Бібліятэкар Пацеліна А.А.