Мая мілая родная мова
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа , бо няма народа без мовы. І мы, беларусы, не выключэнне. Нам ад прадзедаў засталася ўнікальная мова - жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. 19 лютага, напярэдадні гэтага свята ў дзіцячай бібліятэцы імя Н.К. Крупскай прайшла гульня – падарожжа “ Мая мілая родная мова!”.
На мерыпрыемства прыйшлі выхаванцы старэйшых груп “Солнышко” і “Незабудка” дзіцячага сада №6 г.Оршы. Бібліятэкар Асіпенка Н.І. прапанавала дзецям паспрабаваць размаўляць на роднай мове. Выхаванцы групы “ Незабудка” выразна напамяць расказалі верш Н. Гілевіча “ Родная мова”.



Потым дзеці гулялі ў гульню “ Наадварот”, уважліва паслухалі беларускую народнаю казку “Як заяц варону выратаваў”, з задавальненнем адгадалі беларускія загадкі, пазнаёміліся з кнігамі беларускіх пісьменнікаў.


Бібліятэкар Асіпенка Н.І.