Мая родная мова
Родная мова – гэта больш, чым гукі і літары. Гэта памяць продкаў, мудрасць пакаленняў, цеплыня сямейных традыцый і тое, што аб’ядноўвае людзей нават у самыя няпростыя часы. Яна жыве ў нашых песнях, казках, легендах, у словах падтрымкі і ў словах удзячнасці. Яна гучыць у нашых гарадах і вёсках, у школьных класах, у сямейных размовах і ў сэрцах. У бібліятэцы імя М. Горкага для навучэнцаў 4 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №9 г.Оршы” адбылося свята роднай мовы “Мая родная мова – мілагучнае, звонкае, спеўнае слова”, прысвечанае да Міжнароднага дня роднай мовы.
Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся ад бібліятэкара, чаму 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Так сама был прапанаваны прагляд відэароліка “Родная мова”. Прагучал верш Юрася Свіркі “У нас сваіх хапае слоў” у выкананні Кліменка А.В. Вельмі спадабалася вучням беларуская народная казка “Коцік, пеўнік і лісіца”, якую паказаў лялькавы тэатр.



Дзецям было прапанована адгадаць жартоўныя загадкі. Так сама, хлопчыкі і дзяўчынкі добра паказалі сваі навыкі ў перакладзе з беларускай мовы на рускую ў конкурсе “Перакладчык”.



Мерапрыемства скончылася словамі Змітрака Бядулі: “Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб.”

Загадчык бібліятэкай А. В. Кліменка