Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Зорная гадзіна пісьменніка

zornaya13 лютага у Барздоўскай сельскай бібліятэцы у рамках рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца - роднае, сваё” адбыўся літаратурны ваяж па творчасці Уладзіміра Ягоўдзіка “Зорная гадзіна пісьменніка”. Удзельнікамі мерапрыемства былі вучні ДУА “Барздоўская дзіцячы сад - сярэдняя школа Аршанскага раёна”.

111 1Каб вандроўка была цікавай, на прыпынках бібліятэкар расказавала школьнікам пра творчасць пісьменніка, яго кнігі, знаёміла дзяцей з фактамі, якія раскрывае пісьменнік: дзе жыве бабёр, каго называюць “санітарам леса”, след якой жывёлы падобны на чалавечы і іншую інфармацыю з кніг юбіляра. Чытачы даведаліся, што Уладзімір Іванавіч - вялікі аматар і знаўца роднай прыроды - з вялікай павагай адносіцца ён да ўсяго жывога і заклікае да гэтага сваіх чытачоў. Раскрыццю шматграннасці талента пісьменніка ўдала садзейнічала кніжная выстава “Разнастайны свет твораў Уладзіміра Ягоўдзіка”. Дзеці з задавальненнем знаёміліся з кнігамі пісьменніка “ Сіні калодзеж”, “Кветкі дзівасілу”, “Лясныя таямніц” ,больш падрабязна пазнаёміліся з творамі серыіі “Скарбы Радзімы”, прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні сямі цудаў Беларусі, пра якія пісаў У. Ягоўдзік, у віктарыне “Жывёлы роднага краю”.

zornaya1

 Бібліятэкар Іванова Т.В.

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен