Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Чалавек вялікай душы і таленту

melezУ гэтым годзе мы адзначаем 105 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Івана Паўлавіча Мележа (1921 – 1976) - аднаго з самых выбітных прадстаўнікоў беларускай прозы ХХ стагоддз. Нарадзіўся пісьменнік 8 лютага 1921 года ў вёсцы Глінішча, што на Хойніччыне, у сялянскай сям’і. Дзяцінства прайшло сярод палескай прыроды, якая потым стане важным фонам яго твораў. Больш за трыццаць гадоў працаваў Іван Мележ у літаратуры.

111 1Творчую спадчыну пісьменніка складаюць навелы, апавяданні, крытычныя працы, дзёнікі, п’есы, раманы. Самым значным творам пісьменніка стаў раман-трылогія “Палеская хроніка”, якая ўвасобіла дух свайго часу і лёсы простых людзей. Бібліятэкар Г.Вербіна падрыхтавала прэзентацыю “Іван Мележ: чалавек вялікай душы і таленту”. Любоў да людзей, да роднага краю, да прыроды стала для Меледа вечным агнём, з якога нараджалась яго творчасць. Нібы вугалёк, перекідваючы з рукі на руку, каб не згас, беражліва нёс Іван Паўлавіч сваё слова і любоў да Бацькаўшчыны чытачу. Не згас гэты агонь і са смерцю пісьменніка. Ён вечна жыве, бо гарычь, бярэ моц ў роднай зямлі. Ён запальвае агенчыкі чалавечнасці ў душах шматлікіх чытачоў.

Бібліятэкар Г.Вербіна

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен