Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Выбраннік Палесся

abranik paliessia6 лютага, да 105-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Паўлавіча Мележа і ў рамках рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” у Высокаўскай сельскай бібліятэцы правялі літаратурную гасцеўню “Іван Мележ – выбраннік Палесся”.

111 1У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні малодшых і сярэдніх класаў ДУА “Высокаўская сярэдняя школа Аршанскага раёна”. Школьнікі даведаліся пра цікавыя факты з жыцця і творчасці вядомага беларускага пісьменніка. Прагучаў адзін з першых вершаў Мележа “Жураўлі” напісаны ў 1940 годзе і ўрывак з апавядання "Белыя вішні і яблыні". У завяршэнне мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з кніжнай выставай “А на зямлі яго не згасне святло...”, на якой былі прадстаўлены кнігі пісьменніка.

abranik paliessia1

Бібліятэкар Харанека І.Я.

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен