Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Мележа слова крочыць па свеце

mieliež6 лютага ў гонар 105-годдзя з дня нараджэння І. Мележа і ў рамках рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца - роднае, сваё” ў Цэнтральнай бібліятэцы імя А. С. Пушкіна  прайшла літаратурна-музычная гасцёўня “Мележа слова крочыць па свеце”.

Чалавек без гісторыі, без традыцый – што дрэва без карэння.
І. Мележ

111 1Вядучыя: Валянціна Самонава і Кацярына Лепешава  пазнаёмілі  вучняў 10-га  класа ДУА “Сярэдняя  школа № 16 г. Оршы”  з  цікавымі звесткамі жыцця і творчасці Івана Паўлавіча, прадставілі відэа-прэзентацыю. Пра Івана Мележа можна гаварыць бясконца – народны пісьменнік Беларусі, празаік, драматург, лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій. Ён пакінуў нашчадкам вялікую літаратурную спадчыну, але ў гісторыю беларускай літаратуры ўвайшоў найперш як аўтар нацыянальнага эпасу – трылогіі “Палеская хроніка”. Раманы “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы” і Завеі, снежань” былі перакладзены на рускую, нямецкую, кітайскую і іншыя мовы, дзякуючы чаму аўтар атрымаў сусветную вядомасць.

mieliež1

mieliež4

Вучні  даведаліся, што Івану Мележу прыйшлося прайсці праз жахі Вялікай Айчыннай вайны, першае ў сваім жыцці апавяданне на беларускай мове “Сустрэча ў шпітале” ён быў вымушаны пісаць левай рукой, бо быў паранены і знаходзіўся ў шпіталі, а яшчэ даведаліся пра музей, які знаходзіцца на радзіме пісьменніка ў вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці.

mieliež2

mieliež3

Усім прысутным Яўгенія Сянькоўская і Карына Забаронак падаравалі музычныя нумары.

mieliež5

  Бібліятэкар ААіІ  Валянціна Самонава

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен