Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Дзівосны свет любімых казак

dzivosny svietУ рамках рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца - роднае, сваё” 6 лютага бібліятэкар Барздоўскай сельскай бібліятэкі наведала мясцовы дзіцячы садок, дзе займаюцца вучні 1 класа ДУА “Барздоўская дзіцячы сад - сярэдняя школа Аршанскага раёна” і правяла для іх пазнавальную гадзіну “Дзівосны свет любімых казак”.

111 1Настаўніца Мусаціна А.М. расказала пра праект, растлумачыла ў чым яго змест, яшчэ раз нагадала дзецям пра гульнявыя персанажы беларускага буквара: дзяўчынкцу Кірыліцу, якая знаѐміць вучняў з новымі літарамі і хлопчыка Жэўжыка, які вельмі хоча навучыцца добра чытаць і спадзяецца, што вучні будуць яму ў гэтым дапамагаць.Маленькія чытачы даведаліся пра беларускія народныя казкі, чаму яны так называюцца, а таксама пазнаёміліся з казкамі вядомых дзіцячых беларускіх аўтараў.

dzivosny sviet2

2dzivosny sviet1

Бібліятэкар расказала дзеткам пра тое, што казкі прымушаюць смяяцца і суперажываць, хвалюючыся за герояў, вучаць адрозніваць дабро ад зла, праўду ад хлусні; і запрасіла наведаць бібліятэку, дзе ёсць многа цікавых казак, дзіцячых кніг і часопісаў.

dzivosny sviet3

Бібліятэкар Т. В. Іванова

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен