Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Радзімы маёй галасы

radzimy majoj halasyУ бібліятэцы імя Н.К. Крупскай адбылася памятная сустрэча, прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, нашага земляка Янкі Сіпакова. Мерапрыемства для  падлеткаў  6 класа ДУА «Сярэдняя школа №5 імя С.С. Пустэльнікава г. Оршы» правяла бібліятэкар Вольга Уладзіміраўна Новікава.

Яна пазнаёміла моладзь з цікавым і разнастайным жыццём пісьменніка: яго цяжкім, апаленым вайной дзяцінствам, першымі літаратурнымі крокамі і шматгадовай працай у знакамітых часопісах. Асаблівую ўвагу ўдзельнікі звярнулі на гісторыю яго ўнікальнай асабістай бібліятэкі. Вольга Уладзіміраўна падрабязна расказала пра тое, што самы каштоўны свой скарб – калекцыю з больш чым 5 тысяч кніг – Янка Сіпакоў завяшчаў роднай Оршы. Цяпер гэты дар захоўваецца ў Цэнтральнай бібліятэкі імя А.С. Пушкіна, дзе створана спецыяльная чытальная зала «Бібліятэка Янкі Сіпакова».

radzimy majoj halasy3

radzimy majoj halasy1

Гэта ўнікальнае месца, дзе кожная кніга мае сваю гісторыю, а многія з іх падпісаны вялікімі пісьменнікамі-сябрамі юбіляра: Уладзімірам Караткевічам, Рыгорам Барадуліным, Іванам Шамякіным. Яскравым дапаўненнем стаў прагляд відэазапісу з самім пісьменнікам, што дазволіла ўдзельнікам пачуць яго голас, пабачыць жэсты і пачуццё гумару. Сустрэча прайшла ў цёплай і зацікаўленай атмасферы: падлеткі задавалі пытанні пра творчыя пошукі пісьменніка, яго працу перакладчыка і калі бібліятэку можна наведаць.

radzimy majoj halasy2

radzimy majoj halasy4

Такія сустрэчы нагадваюць, што сапраўдныя каштоўнасці – любоў да роднага слова, павага да кнігі і памяць пра выбітных землякоў – жывуць і перадаюцца новаму пакаленню. Дзякуючы працы бібліятэкараў і такім унікальным праектам, як зала імя Янкі Сіпакова, яго спадчына застаецца жывой і даступнай кожнаму.

radzimy majoj halasy5

 Бібліятэкар Новікава В.У.

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен