Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Сустрэча з класікам

sustreča z klasikamЗ мэтай папулярызацыі творчай спадчыны Івана Шамякіна 27 студзеня ў бібліятэцы імя У. Корбана для навучэнцаў 10 “А” класа ДУА “Гімназія № 1 г. Оршы імя Р. В. Сяменава” быў праведзены літаратурны ўрок “Іван Шамякін: чалавек, пісьменнік, майстар”, прымеркаваны да 105-годдзя з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі.

Загадчык бібліятэкай І. Дзярабіна расказала аб біяграфічных звестках і творчым шляху пісьменніка. Гімназісты даведаліся аб гадах дзяцінства, якое прайшло на ўлонні прыроды, гадах ваеннага ліхалецця, ў час якіх І. Шамякін служыў камсоргам дывізіёна, пазнаёміліся з цікавымі звесткамі з жыцця і творчасці пісьменніка. Вынікі 60-гадовай творчай працы беларускага класіка – 130 кніг, агульны тыраж якіх склаў звыш 25 мільёнаў экзэмпляраў.

sustreča z klasikam1

Некаторыя творы пісьменніка экранізаваны. Вядомасць Івану Шамякіну прынёс першы раман “Глыбокая плынь”. Бібліятэкар звярнула ўвагу вучняў на бібліятэчную выставу “Іван Шамякін: чалавек, пісьменнік, майстар”, на якой былі прадстаўлены раманы, аповесці і апавяданні І. Шамякіна рознай тэматыкі: аб Вялікай Айчыннай вайне, жыцці калгаснікаў і сельскай інтэлігенцыі, пра каханне і любоў да жыцця. Гэта творы “Глыбокая плынь”, “Сэрца на далоні”, “Зеніт”, “Шлюбная ноч”, “Злая зорка”, “Трывожнае шчасце”, “Слаўся, Марыя!”, “Вазьму твой боль” і іншыя, якія дапамагаюць людзям у іх роздуме над жыццём, прызначэннем чалавека, сэнсам яго існавання.

sustreča z klasikam2

Падчас мерапрыемства падлеткі пагляделі ўрыўкі з дакументальнай стужкі “Трывожнае шчасце пісьменніка”. Сустрэча атрымалася пазнавальнай і пакінула станоўчыя эмоцыі ў душы кожнага прысутнага.

sustreča z klasikam3

Загадчык бібліятэкай І. Дзярабіна

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен