Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Бацькаўшчына светлая мая

Baćkauščyna svietlaja maja26 лістапада наша краіна адзначала 95-годдзе з дня нараджэння нашага славутага земляка, пісьменніка Ўладзіміра Караткевіча. З гэтай нагоды 27 лістапада ў дзіцячай бібліятэцы імя Н.К.Крупскай для вучняў 4 класа ДУА “Сярэдняя школа №5 імя С.С. Пустэльнікава г.Оршы” прайшоў літаратурны час “Бацькаўшчына светлая мая”.  

Бібліятэкар Асіпенка Н.І. пазнаёміла вучняў з асноўнымі старонкамі жыцця і творчасці пісьменніка. Разам вучні чыталі казку Ў.Караткевіча  “ Вясна ўвосень”, разважалі , чаму твор мае такую назву, адказывалі на пытанне які настрой выклікала казка.  Таксама дзеці пазнаёміліся з новым зборнікам казак Ў. Караткевіча “ Лебядзіны скіт.” Дзень нараджэння пісьменніка  - добрая нагода, каб разам з дзецьмі перагартаць старонкі добрых і разумных казак. “Казка данесла да нас мінулае нашага народа,  зберагла нашу мову, яна данясе і да нашчадкаў памяць пра нас,” – пісаў Ў. Караткевіч.

Baćkauščyna svietlaja maja2

Baćkauščyna svietlaja maja4

Baćkauščyna svietlaja maja3

Baćkauščyna svietlaja maja1

Бібліятэкар Асіпенка Н.І.

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен