Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Планета Караткевіча

planeta korotkevicha26 лістапада наша краіна адзначала 95-годдзе з дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка, класіка літаратуры, любімага ў народзе творцы – Уладзіміра Караткевіча. Ён стаў першым беларускім пісьменнікам, які пачаў пісаць у жанры гістарычнага дэтэктыву. Пра яго хочацца распавядаць нашым дзецям, з яго хочацца браць прыклад.

З 20 лістапада, да юбілею пісьменніка, ў Дзіцячай бібліятэцы імя У.С. Караткевіча працавалі выставы літаратуры “Творы яго – крыніца жывая”, “Планета Караткевіча”. Праводзіліся мерапрыемствы, прысвечаныя жыццю і творчасці пісьменніка.

planeta korotkevicha1

planeta korotkevicha2

planeta korotkevicha3

planeta korotkevicha4

planeta korotkevicha5

planeta korotkevicha11

planeta korotkevicha13

planeta korotkevicha12

27 і 28 лістапада супрацоўнікі бібліятэкі запрасілі ў госці вучняў пачатковых класаў школ № 6,21, гімназіі №2. Для іх правялі экскурсію па бібліятэцы, пазнаёмілі з дзеючымі выставамі, зладзілі лялечны спектакль “Жабкі і чарапаха”. Будзем спадзявацца, што наведванне нашай бібліятэкі стане выдатным спосабам далучэння падрастаючага пакалення да багацця беларускай культуры і літаратурнай спадчыны Уладзіміра Караткевіча.

planeta korotkevicha6

planeta korotkevicha7

planeta korotkevicha8

planeta korotkevicha9

planeta korotkevicha10

planeta korotkevicha14

planeta korotkevicha15

planeta korotkevicha16

Бібліятэкар А.Л.Руклінская

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен