Ураджэнец роднага краю
26 лістапада споўнілася 95 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, празаіка, драматурга, кінасцэнарыста, асветніка Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча. Навучэнцы 1 курса УА "Аршанскі дзяржаўны каледж тэкстыльшчыкаў імя Г.У.Сямёнава" не засталіся ў баку ад юбілейнай даты.
Госці паўдзельнічалі ў літаратурным мерапрыемстве “ Пісьменнік – ураджэнец роднага краю” праведзеным у бібліятэцы імя М. Горкага. Першакурснікі прыгадалі асноўныя вехі жыцця і творчасці пісьменніка, чыталі вершы. Адбыўся прагляд відэафільма «Уладзімір Караткевіч. Нататкі на палях», віктарына пра жыццё і творчасць пісьменніка. У ходзе віктарыны навучэнцы замацавалі ўсе цікавыя факты з жыцця і творчасці паэта, пачутыя імі падчас мерапрыемства.


У рамках аднаго мерапрыемства ахапіць усю творчасць класіка немагчыма, таму выступоўцы абмежаваліся важнымі для сучаснай моладзі тэмамі "Караткевіч і Радзіма", "Караткевіч і каханне", "Караткевіч і будучыня", "Караткевіч і сяброўства" і інш. Паэт пакінуў пасля сябе багатую творчую спадчыну. А яго творы сталі сапраўднай класікай: “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Сівая легенда”…

Да юбілею паэта, празаіка, публіцыста, перакладчыка аформлена кніжная выстава-прагляд “Класік беларускай літаратуры – Уладзімір Караткевіч”.
Бібліятэкар А.І. Гегамян