Слава гаспадарам зямлі
На працягу тыдня ў Зубаўскай сельскай бібліятэцы дзейнічала кніжная выстава “Слава гаспадарам зямлі”, прымеркаваная да Дня працаўнікоў сельскай гаспадаркі і пераапрацоўчай прамысловасці.
На выставе быў прадстаўлены інфармацыйны і фотаматэрыял. Кнігі, прапанаваныя на выставе расказвалі як вырасціць багаты ўраджай хлеба, аб садаводстве і агародніцтве. Былі прадстаўлены краязнаўчыя альбомы, прысвечаныя працоўным дасягненням землякоў, перадавікоў ААГ “Агракамбінат “Юбілейны” і ветэранам працы - перадавікам сельскай гаспадаркі аграгарадка, якія ўнеслі значны ўклад ў яго развіццё.



Цеплыя словы ўдзячнасці за працу адрасавала бібліятэкар сваім чытачам, засяродзіла ўвагу дзяцей на кніжных выданнях пра каштоўнасць хлеба, прыстыж і значнасць прафесіі хлебароба.



Бібліятэкар Т. Р. Дзегцярова