Нашы асветнікі
8 верасня ў бібліятэцы імя М. Горкага для хлопчыкаў і дзяўчынак 6 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №6 г. Орша” прайшло свята беларускай мовы “Нашы асветнікі- наш гонар”, прысвечанае Дню беларускага пісьменства і кнігадрукавання.

На мерапрыемстве бібліятэкар расказала, што кнігі – гэта лекі для душы, крыніца мудрасці. Менавіта таму дарослым вельмі важна выхоўваць у дзецях сапраўднага грамадзяніна і патрыёта, грунтуючыся на прыкладах літаратурных герояў. Далей бібліятэкар звярнула ўвагу на гісторыю ўзнікнення свята беларускага пісьменства. Пасля кароткага экскурсу ў гісторыю пісьменства і кнігадрукавання юнакі і дзяўчаты актыўна адказвалі на пытанні бібліятэкара пра знакамітых асветнікаў, першыя кнігі на тэрыторыі Беларусі.


З вытокамі беларускага пісьменства і багаццем роднай мовы бібліятэкар знаёміла вучняў праз удзел у тэматычных і пазнавальных гульнях – “Павітайся на роднай мове”, “Перакладчык”, “Расшыфруйце прыказку”, “Хто я?”. У завяршэнне з рознымі кнігамі па гісторыі беларускага пісьменства хлопцы і дзяўчынкі змаглі пазнаёміцца на выставе “Вітаю цябе, беларуская кніга”.

Бібліятэкар А. І. Гегамян