Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Знакамітыя імёны Беларусі

znakamityja imiony bielarusi5 верасня ў Бабініцкай сельскай бібліятэцы для вучняў пятых класаў ДУА «Бабініцкая сярэдняя школа Аршанскага района» быў праведзены гістарычны інфагід «Знакамітыя імёны Беларусі» да Дня беларускага пісьменства і 395-годдзя з часу заснавання Куцеенскай друкарні.

Для кожнага жыхара Беларусі першы тыдзень верасня асаблівы, святочны. У гэты час, пачынаючы з 1994 года, наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства і друку. Гэты дзень стаў нацыянальным святам беларусаў, якія з вялікай павагай ставяцца да роднага слова, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры. 

znakamityja imiony bielarusi2

Юныя чытачы зрабілі цікавае падарожжа ў гісторыю беларускага пісьменства і друку, даведаліся шмат цікавага пра жыццё і дзейнасць вядомых беларускіх асветнікаў: Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Сымона Буднага. А пра нашага земляка, вядомага асветніка і кнігадрукара Спірыдона Собаля, навучэнцы даведаліся, прагледзеўшы пазнавальны відэаролік. Замацаваць асноўныя паняцці па гісторыі беларускага пісьменства і друку   вучням дапамагла гульня “Складзі слова”.

znakamityja imiony bielarusi3

znakamityja imiony bielarusi5

znakamityja imiony bielarusi6

Пасля гэтага дзецям было прапанавана ўявіць сябе друкарамі. Юныя эрудыты змаглі пабыць ў ролі такіх спецыялістаў, як карэктар і перакладчык. Але больш за ўсё дзецям спадабалася пісаць гусінымі і металічнымі пёрамі. Кожны змог адчуць сябе ў ролі сярэдневечнага перапісчыка.

znakamityja imiony bielarusi1

znakamityja imiony bielarusi4

znakamityja imiony bielarusi7

Па заканчэнні мерапрыемства навучэнцы змаглі азнаёміцца з кніжнай выставай “Жыве ў вяках беларускае слова”, прысвечаная Дню беларускага пісьменства.

znakamityja imiony bielarusi9

znakamityja imiony bielarusi8

Бібліятэкар В. М. Сакалоўская

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен