Чытаем разам Уладзіміра Корбана!
25 жніўня 2025 года споўнілася 115 год з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка, байкапісца, сатырыка, перакладчыка Уладзіміра Іванавіча Корбана. Да гэтай даты ў бібліятэцы, якая носіць імя знакамітага пісьменніка-земляка, адбылася бібліятэчная акцыя “Чытаем разам Уладзіміра Корбана!”.
З 25 па 28 жніўня бібліятэкар В. Рыпінская прапанавала чытачам пазнаёміцца з творамі пісьменніка. Уладзімір Корбан пісаў многа, спадчына нашага земляка вельмі багатая: вершы, байкі, фельетоны, сатырычныя апавяданні і гумарэскі можна знайсці ў зборніках “Свінні ў рэпе”, “Не на сваім месцы”, “Дзядькава крыўда”, “З вецярком”.


Пісьменнік меў сапраўды яркі дар сатырыка, які найбольш праявіўся ў жанры байкі. З часу, калі пісаліся яго байкі, мінулі дзесяцігоддзі. Шмат што змянілася ў жыцці, але, як адзначылі нашы чытачы, творы У. Корбана жывуць і гучаць актуальна і ў наш час.


Бібліятэкар В. Рыпінская