Чараўнік роднага слова
У дзіцячай бібліятэцы імя Н.К. Крупскай 25 лютага прайшла гадзіна паэта-юбіляра “Чараўнік роднага слова”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Рыгора Барадуліна. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 4 “Б “ класа ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Оршы”.
Бібліятэкар Шолахава А.У. пазнаёміла дзяцей з жыццем і творчасцю паэта. Вучні падрыхтавалі і прачыталі вершы паэта: “Вінаваты тут не сшыткі”, “Ай! НЕ буду! Не хачу!”, “Хурма”, “Коцікі”, “Кошачка”. Затым дзеці разгадвалі загадкі, напісаныя Рыгорам Барадуліным.
Бібліятэкар Шолахава Е.В.