Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Беларускае слова

belorusskoye slovoКожны год 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. На нашай планеце вельмі шмат цудоўных моў. У нас, беларусаў, ёсць свая родная мова: мілая, шчодрая, чароўная, пяшчотная, гучная, песенная, паэтычная – беларуская мова. 18 лютага ў Дзіцячай бібліятэцы імя У.С. Караткевіча была арганізавана кніжная выстава “Жывое ў вяках беларускае слова...”, а 21 лютага прайшла акцыя  “Словы цешаць, як крынічка...”

Асаблівую ўвагу наведвальнікаў бібліятэкары звярнулі на кніжную выставу, якая раскрыла юным чытачам асаблівасці беларускай мовы. Кожны ўдзельнік змог пазнаёміцца з лепшай літаратурай, пачытаць услых творы на роднай мове і атрымаць ад гэтага моманту вялікую асалоду.

belorusskoye slovo1

belorusskoye slovo2

belorusskoye slovo3

Што ні кажыце,  беларускае слова гучыць вельмі прыгожа! Наша мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і заняпаду. Самае галоўнае для нас зараз: захаваць,  не згубіць  родную мову, а для гэтага трэба – як мага часцей размаўляць на ёй! …І чытаць!

belorusskoye slovo4

belorusskoye slovo5

belorusskoye slovo6

Усіх жадаючых запрашаем у бібліятэку пазнаёміцца з кніжнай выставай “Жывое ў вяках беларускае слова...”, якая будзе праходзіць па 27 лютага.

Бібліятэкар Ціханскі В. О.

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен