Дакраніся да сэрца
У Міжнародны дзень роднай мовы ў Пугляеўскай сельскай бібліятэцы-клубе быў арганізаваны конкурс эрудытаў “Дакраніся да сэрца роднай мовы”.
«Родная мова, як цэмент, звязвае людзей разам»
Спаборнічалі дзве каманды: “Зоркі” і “Маланка”. Удзельнікі выконвалі прапанаваныя заданні конкурсаў: “Шыфраванка”, “Хвіліна эрудытаў”, “Кемлівыя і находлівыя”, “Хто хутчэй?”, “Чужое” словы сярод “сваякоў”, “Наборшчыкі”, “Наадварот”, складалі і тлумачылі прыказкі, разгадвалі крыжаванкі і рэбусы, загадкі, тлумачылі значэнне антонімаў і выконвалі мноства іншых цікавых і пазнавальных заданняў.
У турніры не было прайграўшых і ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія падарункі. Падчас мерапрыемства былі прачытаны ўрыўкі з вершаў на беларускай мове, а таксама была арганізавана выстава кніг беларускіх пісьменнікаў, накіраваная на папулярызацыю беларускай мовы і літаратуры сярод чытачоў, выхаванне павагі і любові да роднага слова.
Бібліятэкар А.Л.Сухадолава