Пагуляем у роднае слова
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Усяго налічваецца больш чым сем тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю, але сярод гэтага мноства моў ёсць адна асаблівая – родная, беларуская мова.
Напярэдадні гэтага свята 20 лютага бібліятэкары Высокаўскай сельскай бібліятэкі наведалі ДУА “Высокаўская сярэдняя школа Аршанскага раёна”, дзе сумесна з настаўніцай Трусавай Е.В. правялі гульню-конкурс “Пагуляем у роднае слова”для вучняў пачатковых класаў групы падоўжанага дня. Хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленнем спаборнічалі ў веданні беларускай мовы: выконвалі цікавыя заданні, адгадвалі загадкі, складалі прыказкі, давалі агульную назву прапанаваным словам, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую . Усе добра папрацавалі і справіліся з заданнямі на выдатна, паказалі сваю кемлівасць і веданне беларускай мовы.
Бібліятэкар Купрэева М.М.