Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Інтэрактыўнае воблака слоў

oblakoІнтэрактыўнае воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску” да Міжнароднага дня роднай мовы ўвабрала ў сябе знакавыя словы для кожнага беларуса.

Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, іншыя – мілагучнасцю. Эксперты ЮНЕСКА прыйшлі да высновы, што беларуская мова – самая мілагучная пасля італьянскай. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх.

Міжнародны дзень роднай мовы падштурхоўвае нас задумацца аб месцы матчынай мовы ў нашым жыцці, яе захаванні і перадачы наступным пакаленням.

Інтэрактыўнае воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску” ладзілася для таго, каб звярнуць увагу чытачоў на сакавітае гучанне і спецыфічны каларыт роднай мовы.

Прапануем вашай увазе пералік любімых беларускіх слоў, якімі падзяліліся нашы ўдзельнікі. Калі вам спадабалася наша акцыя, то прапануем далучыцца да нас. І тады вашы любімыя беларускія словы займуць пачэснае месца на інтэрактыўнай карце воблака слоў.

Перайсці да воблака слоў

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен