Гучы, беларускае слова!
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Напярэдадні гэтага свята ў дзіцячай бібліятэцы імя Н.К.Крупскай прайшло тэматычнае мерапрыемства - хвілінкі роднай мовы “Гучы, беларускае слова!”
Будучыя чытачы бібліятэкі – выхаванцы дзіцячага сада №6 не засталіся абыякавымі да гэтага дня. У дзіцячым садзіку ў гэтыя дні праходзіць Тыдзень роднай мовы. 19 лютага выхаванцы старэйшых груп “Изюминка” і “Незабудка” наведалі бібліятэку, каб адзначыць свята роднай мовы.
Дзеці першы раз прыйшлі ў бібліятэку, таму Палітава Ж.А. спачатку пазнаёміла іх з бібліятэкай, прадставіла ім цікавыя і маляўнічыя дзіцячыя кнігі, часопісы, запрасіла хлопчыкаў і дзяўчынак наведаць бібліятэку разам з бацькамі.
Потым бібліятэкар прапанавала будучым чытачам бібліятэкі паразмаўляць на роднай мове. Дзеці прынялі ўдзел у гульнях “Ветлівыя словы”, “Давайце пазнаёмімся”, “Адгадай загадку”, пазнаёміліся з кнігамі беларускіх пісьменнікаў для маленькіх чытачоў, з часопісам “Вясёлка”.
Загадчык бібліятэкай Палітава Ж.А.