Сімвалы роднай Айчыны
Кнігападарожжа “Сімвалы роднай Айчыны” адбылося ў Зубаўскай сельскай бібліятэцы для навучэнцаў першага класа ДУА “Зубаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа Аршанскага раёна”. Школьнікі пазнаёміліся з дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь. Вызначылі значэнне эмблем і колераў на гербе і сцяге краіны.
Прадоўжылі падарожжа па кнігам, якія расказваюць пра нацыянальныя сімвалы краіны: бусла, валошку, слуцкія паясы, лён, зубра, бульбу. Звярнулі ўвагу на ябланевую кветку – сімвал Перамогі над фашызмам.
Бібліятэкар расказала аб значэнні сімволікі ў жыцці кожнага чалавека і ўсёй краіны, прапанавала аглад літаратуры па тэме.
На практычным занятку ўдзельнікі мерапрыемства зрабілі сімвал роднай Айчыны – бусла.
Бібліятэкар Т. Р. Дзегцярова