Залатыя старонкі
Паважаныя чытачы! Супрацоўнікі бібліятэкі імя У.Корбана запрашаюць вас наведаць віртуальную кніжную выставу “Залатыя старонкі беларускай класікі: Іван Науменка” да 100-годдзя з дня нараджэння І. Навуменкі ў рамках праекта “Год памяці і славы” да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Іван Якаўлевіч Навуменка — выдатны беларускі пісьменнік, літаратуразнавец і педагог, чыя творчасць стала мастом паміж ваенным пакаленнем і сучаснай беларускай літаратурай. Творы Івана Навуменкі — гэта голас пакалення, якое выстаяла ў вайне і аднаўляла мір, напамін аб сiле чалавечага духу і харастве беларускай прыроды.
Бібліятэкар І. Машкова