Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

З дyшы ўвecь чaлaвeк caткaны

Z dyšy ŭveć čalavek catkany14 студзеня  ў чытальнай зале “Бібліятэка Янкі Сіпакова”  для вучняў  7 “А”  класа ДУА “Сярэдняя  школа № 16 г. Оршы” прайшла экскурсія.  Валянціна Самонава пазнаёміла вучняў  з  цікавымі звесткамі жыцця і творчасці пісьменніка, паказала  фотаздымкі, асабістыя рэчы, а таксама прадставіла калекцыю кніг беларускіх аўтараў з аўтографамі.

Янка Сіпакоў - паэт, празаік, публіцыст, перакладчык, крытык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужаны дзеяч культуры РБ, які пакінуў нам багатую спадчыну. У сваіх  творах Янка Сіпакоў праявіў сябе вялікім майстрам, філосафам, чалавекам, які добра ведаў свой народ і гісторыю свайго краю. Як казаў  сам пісьменнік:  “Пішу шмат і з радасцю…”. Неабходна адзначыць, што Янка Сіпакоў не толькі пісаў, але і перакладаў.  Дзякуючы яму на нашай роднай мове пачалі размаўляць: А. Пушкін, А. Блок, Р. Гамзатаў, К. Чукоўскі  і дзесяткі іншых знакамітых паэтаў. 

Z dyšy ŭveć čalavek catkany2

Іван Данілавіч Сіпакоў прайшоў цяжкі жыццевы шлях, але ж нягледзячы на ўсе выпрабаванні быў чалавекам дабразычлівым, сціплым, ветлівым.  За сваё жыццё пісьменнік сабраў вялікую ўласную бібліятэку, якая лічылася адной з лепшых ў Мінску і налічвала звыш 10 000 экзэмпляраў кніг. Больш  550 экзэмпляраў у яго  бібліятэцы з аўтографамі пісьменнікаў, з якімі сустракаўся Іван Данілавіч на жыццёвым шляху і сябраваў.   Гэта - Іван Шамякін, Максім Лужанін, Алег Лойка, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Караткевіч, Васіль Зуёнак, Ніл Гілевіч і іншыя. Надпісы і пажаданні  на кнігах вельмі шчырыя, цёплыя, ідуць ад чыстага сэрца.

Z dyšy ŭveć čalavek catkany1

Чытальная зала “Бібліятэка Янкі Сіпакова”  штогод збірае аматараў творчасці нашага таленавітага земляка,  дае магчымасць пазнаёміцца з  яго творамі  і  ўласнай калекцыяй.

Z dyšy ŭveć čalavek catkany3Бібліятэкар ААіІ   Валянціна Самонава

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен