Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

І не знікаць паэтам вечна…

i nie znikać paetam viečna726 лістапада супрацоўнікі бібліятэкі імя М. Горкага для вучняў 8 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Оршы” правялі літаратурную гадзіну памяці “І не знікаць паэтам вечна…”, прысвечаную дню нараджэння Уладзіміра Караткевіча.

Удзельнікі з цікавасцю слухалі інфармацыю пра жыццёвы і творчы шлях Уладзіміра Караткевіча. У ходзе мерапрыемства гучалі песні, у аснову якіх былі пакладзены паэтычныя радкі Уладзіміра Караткевіча. Тэксты некаторых песень вучні ўжо ведалі і падпявалі выканаўцам.

i nie znikać paetam viečna1

i nie znikać paetam viečna2

i nie znikać paetam viečna4

Да ўвагі прысутных быў зроблены агляд паэтычных твораў Караткевіча, былі прапанаваны творы таленавітага аўтара, прадстаўленыя на выставе. Найвялікшая каштоўнасць усяго, што напісаў Уладзімір Сямёнавіч – у тым, што яго творы выхоўваюць патрыятычныя пачуцці, вучаць лепш разумець наша мінулае і сучаснае. Завяршылася літаратурная гадзіна віктарынай па кнігам аўтара.

i nie znikać paetam viečna5

i nie znikać paetam viečna6

Бібіліятэкар В. Петрачэнка

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен