Кацёл з каменьчыкамі
26 лістапада адзначаецца дзень нараджэння класіка беларускай літаратуры, паэта, празаіка, драматурга Уладзіміра Караткевіча. Яго творы пра Беларусь і беларусаў, пра родны край і яго гісторыю. Маленькая казка «Кацёл з каменьчыкамі» яшчэ і пра бульбу, што не аднойчы ратавала нашу краіну ад голаду.
26 і 27 лістапада для вучняў ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Оршы” і ДУА “Гімназія №2 г.Оршы” супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі імя У. С. Караткевіча падрыхтавалі пастанову лялечнага спектакля “Кацёл з каменьчыкамі”.



Казка была напісана шмат гадоў таму, але яе змест і сёння застаецца сучасным і актуальным. Узнімаецца тэма нясправядлiвасці, вучыць тварыць дабро, паказвае, як з´явiўся на Беларусi такi важны харчовы прадукт як бульба.Абмеркаванне вобразаў галоўных герояў казкі, іх паводзін і ўчынкаў нікога не пакінула абыякавым. Дзеці з задавальненнем давалі характырыстыкі героям, рабілі высновы і выказвалі свае адносіны.



Дзякуючы спектаклю хлопчыкі і дзяўчынкі папоўнілі свае ўяўленні аб казках Уладзіміра Караткевіча і прыйшлі да высновы, што яны адыгрываюць вялікую poлю ў фapмipaвaннi любoвi дa paдзiмы, дa бeлapycкaй мoвы.


Галоўны бібліятэкар А.Л.Руклінская