Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Спатканне з талентам

Spatkannie z talientamТрадыцыйна, кожны год, 25 ліпеня ў дзіцячым парку “Казачная краіна”, каля помніка знакамітага пісьменніка, нашага земляка і таленавітага чалавека Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча, праходзяць громкія чытанні.

І гэты год не стаў выключэннем, ушанаваць памяць пісьменніка прыйшлі бібліятэкары ЦБ імя А.С. Пушкіна, бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі імя У.С. Караткевіча, супрацоўнікі музея імя У.С. Караткевіча, аматары яго творчасці: Краеўская Т.А., Крываносава В.Я., Аўраменка П., Лапцеў А. і іншыя. На сустрэчы гучалі вершы самаго аўтара ў выкананні гасцей і вершы, прысвечыныя пісьменніку. Шмат  цёплых слоў гучала аб яго творчасці, якая  адрозніваецца рамантычнай накіраванасцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным пафасам, гуманістычным гучаннем. На прыканцы мерапрыемства госці ўшанавалі памяць хвілінай маўчання, а таксама ўсклалі кветкі да помніка.

Spatkannie z talientam1

Spatkannie z talientam2

Spatkannie z talientam3

Spatkannie z talientam4

Spatkannie z talientam5

Бібліятэкар Бараш Я.Ю.

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен