А музыкі граюць, граюць…
14 ліпеня ўдзельнікі вакальнага калектыву «Настроение»: Баслярова Таццяна Уладзіміраўна, Дзмітрачэнка Валянціна Міхайлаўна і Куранкова Вера Уладзіміраўна прынялі ўдзел у абласным конкурсе народнай музыкі і прыпеўкі “А музыкі граюць, граюць...” у рамках XXXIІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.
На конкурс прыехалі прыпевачніцы з усіх куткоў Віцебскай вобласці. Конкурс праводзіўся ў тры туры.

Першы тур “Прыпеўкі местачковыя”: па пяць прыпевак на тэму адкуль, з якога населенага пункта прыбылі, чым знакаміты, якія людзі там жывуць, чым займаюцца, пра сябе. Другі тур “Справы любоўныя, сямейныя”: па 5 прыпевак на тэму сям’я, каханне, няверныя хлопцы, сяброўкі, саперніца, адносіны з бацькамі, суседзямі. Трэці тур “Прыпеўкі Перамогі”: па 5 прыпевак на тэму Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, адданасць Радзіме.
Нашы канкурсанткі годна прадставілі свой рэгіён і калектыў на абласным конкурсе.

Вера Куранкова і Валянціна Дзмітрачэнка атрымалі дыпломы за зберажэнне і захаванне музычнай спадчыны ў намінацыі “Лепшая прыпевачніца”.

Загадчык бібліятэкі Л.В. Кісялевіч