Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Купала заўсёды ў сэрцы маім

levki kupala29 чэрвеня прайшло традыцыйнае свята ў Ляўках прысвечанае дню нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Супрацоўнікі Цэнтральнай бібліятэкі імя А.С.Пушкіна, паэты народнага літаратурнага аб’яднання “Дняпроўскія галасы” і удзельнікі клуба аўтарскай песні “Акцэнт” прынялі удзел ў гэтым мерапрыемстве.

Пабываўшы ў Купалаўскім запаведніку, становіцца зразумела, чаму літаратар абраў для адпачынку і натхнення менавіта гэтае месца. Высокія хвоі, чыстае паветра, цішыня лесу, маляўнічы бераг Дняпра здольныя натхняць паэтычную натуру на стварэнне новых творчых работ. Паэты Аршаншчыны гэтак жа прысвяцілі свае вершы выдатным мясцінам. Пётр Аўраменка прачытаў свой верш “Левки” і “Купальская ночь”, а Вольга Крываносава прысвяціла свой верш дарагім сэрцу аршанскім  мясцінам “Паэтамі васпетыя мясціны” і паэтычна павіншавала усіх са святам “Сябры,віншую вас са святам!”, і яшчэ адзін верш быў прысвечаны 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў “Пусть будет мир”. Ларыса Рудкоўская гледзячы на краявіды, што акружаюць  нас,  адчувае гордасць за свой родны край, менавіта тут яна знайшла сваё сэрца,  сваю душу і гэта усё вылілася ў вершы “Аб Беларусі”, “Высновы”, “Ранак”. 

levki kupala1

levki kupala2

levki kupala3

levki kupala4

levki kupala5

Ноту гумару прыўнёс Фёдар Васько  сваімі вершамі “На свежем воздухе безумна голова”, “Иссяк мой жизненный запас…” і філасоўскімі думкамі ў вершах “Писать стихи – забава,блажь и боль”, “Пытаясь выразить словами”, “Улыбнется ангел где-то”, “Печаль на свете не живёт одна”. Мерапрыемства працягнулася выступленнем музычных калектываў Копыскага Дома культуры і Зубоўскага сельскага Дома культуры. Гучалі песні пра Беларусь, нашу малую радзіму, пра каханне, сяброўства, бацькоўскі дом.

levki kupala6

levki kupala7

levki kupala8

levki kupala9

levki kupala10

Перапляценне адпачынку і выступленняў розных людзей, якія дзяліліся сваімі вершамі, песнямі і эмоцыямі, а таксама цудоўная прэзентацыя выстаўкі “Тут усякая рэч як гавора з табой…”, экскурсія па музейным комплексе “Ляўкі” назаўсёды застанецца ў нашай памяці.

levki kupala11

levki kupala12

levki kupala13

levki kupala14

levki kupala15

Загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Фядосава А.І.

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен