Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Навечна ў памяці народнай

navechnaДзіцячая бібліятэка імя У. С. Караткевіча працягвае ваша знаёмства з серыяй кароткіх дакументальных нарысаў няштатнага карэспандэнта газеты «Ленінскі прызыў» Я. Н. Крашанінікава пра Герояў Савецкага Саюза – аршанцаў і тых, хто загінуў за вызваленне нашага краю, пра найбольш мужных і актыўных удзельнікаў падпольнага партызанскага руху на Аршаншчыне, чые імёны выбіты на помніках і мемарыяльных дошках, носяць вуліцы і алеі.

Ніхто з іх не дажыў да светлага дня Перамогі, але сваёй барацьбой і нязломнай стойкасцю яны многае зрабілі для яе. І наш абавязак – захаваць гістарычную памяць, якая павінна перадавацца з пакалення ў пакаленне. Важна, каб мы ведалі і шанавалі сваіх герояў. Каб памяталі і ганарыліся нашымі продкамі, якія адстаялі наша права жыць у свабоднай краіне. На вялікі жаль да нашага часу захаваліся не ўсе будынкі і мемарыяльныя дошкі на іх. Вайна паступова сыходзіць у мінулае, становіцца толькі старонкай гісторыі. Але ўдзячная памяць нашчадкаў не павінна згасаць…

Галоўны бібліятэкар Руклінская А.Л.

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен