Васіль Быкаў – аўтар ваеннай прозы
17 чэрвеня ў Цэнтральнай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна адбылася літаратурна-музычная гасцёўня прысвечаная таленавітаму народнаму пісьменніку, празаіку, публіцысту, сцэнарысту, Герою Сацыялістычнай Працы, Лаўрэату Ленінскай прэміі, Лаўрэату Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа - Васілю Быкаву, якому ў гэтым годзе споўнілася б 100 год.
Васіль Уладзіміравіч Быкаў – гордасць і годнасць беларускай літаратуры.
278 выданняў на дзевяці мовах, 20 кінафільмаў – гэта высокая ацэнка яго творчасці ва ўсім свеце. Заслуга Васіля Быкава перад нашай нацыяй менавіта ў тым, што, узнаўляючы старонкі трагічнага мінулага, ён напаўняў сваю прозу сучасным і адначасова вечным – тым, што хвалюе сёння кожнага з нас, што павінна хваляваць, калі хочам жыць і не знікнуць у гэтым свеце.

На мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці Вішнеўскі Ў.Г., Вайценка А.М., Страковіч М.М. - члены бюро Аршанскага райкома КПБ, Саламонаў А.М.- першы сакратар Аршанскага райкома КПБ. Вайна пакінула крывавы след у гісторыі нашага народа, у кожнай сям’і, у чалавечых лёсах. Бяда не абышла і тых, хто вярнуўся дадому з крывавых палёў вайны. Многія памерлі ад франтавых ран, засталіся інвалідамі. Як адзначылі прадстаўнікі Аршанскага райкома КПБ кожны чалавек нашай краіны павінен адчуваць усю значнасць гэтай перамогі і ніколі не забываць тых, каму мы абавязаны спакойным жыццём, чыстым небам, магчымасцю вучыцца і працаваць.

Навучэнцы Аршанскага каледжа ВДУ імя П.М.Машэрава з вялікай цікавасцю слухалі вядучых мерапрыемства Вольгу Лявонаву і Вікторыю Карашкову, якія прыводзілі сведкі аб жыцці, лёсе, літаратурнай дзейнасці Васіля Быкава. Пісьменнік жыў і пісаў ад імя цэлага пакалення, ад імя тых, што юнакамі спазналі вайну і ўзмужнелі духам са зброяй у руках, для якіх дзень жыцця быў роўны веку жыцця. Патрыятычны настрой падтрымаў Юрый Булгач з песняй на верш аршанскай паэткі Людмілы Міхайлавай “Звёзды победного салюта” і песняй “Человеком нужно быть”.


Загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Фядосава А.І.